Тар (фільм)
Тар | |
---|---|
англ.: Tár | |
Жанр | драматычны фільм, музычны фільм[d] і psychological film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 158 хв. |
Зборы | 589 168 €[5] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1 верасня 2022[1], 7 кастрычніка 2022[1], 16 лютага 2023[2], 23 лютага 2023[1], 24 лютага 2023[3] і 2 сакавіка 2023[4] |
IMDb | ID 14444726 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Тар» (англ.: Tár) — амерыканская псіхалагічная драма 2022 года, пастаўленая рэжысёрам Тодам Філдам па ўласным сцэнарыі. Галоўную ролю выканала Кейт Бланшэт[6].
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сусветна прызнаная дырыжорка і кампазітарка Лідыя Тар становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыжоркай Берлінскага філарманічнага аркестра. Яна дае інтэрв’ю, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпетыцый сімфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестра — і маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідыі аказваецца пад пагрозай.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Кейт Бланшэт — Лідыя Тар
- Ніна Хос — Шэран Гуднаў
- Наэмі Мерлан — Франчэска Ленціні
- Софі Каўэр — Вольга Меткіна
Вытворчасць і прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Тар» — першы фільм Тода Філда пасля 16-гадовага перапынку. Сцэнарый напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт[7]. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 года, у верасні да яго далучыліся Наэмі Мерлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазітарам стала Хільдур Гуднадоўцір[8]. Здымкі пачаліся ў Берліне ў жніўні 2021 года[9]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю[10]. 7 кастрычніка 2022 года «Тар» выйшла ў пракат у ЗША.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 244 намінацыямі на кінапрэміі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 кастрычніка 2022.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 16 снежня 2022.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
- ↑ https://www.mymovies.it/boxoffice/italia/top20/?weekend=05/03/2023
- ↑ Tár (2022) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 жніўня 2023.
- ↑ Cate Blanchett is a Musical Force in the New Trailer for Todd Field's Tár . The Film Stage. Праверана 26 August 2022.
- ↑ Jordan Raup. Nina Hoss and Noémie Merlant Join Cate Blanchett in Todd Field's Tár . The Film Stage (8 верасня 2021). Праверана September 14, 2021.
- ↑ Jordan Ruimy. Director Todd Field's Tár Starring Cate Blanchett Starts Production; Field's First Film in Over 15 Years . World of Reel (29 жніўня 2021). Праверана September 14, 2021.
- ↑ Байопик Монро и Шаламе в роли людоеда: главные фильмы Венецианского кинофестиваля
- ↑ Tár (2022) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тар на сайце «Internet Movie Database» (англ.)